ЗЯЗЮЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Ці бачылі вы калі-небудзь зязюлю? Не перажывайце, калі пакуль што не бачылі, бо гэта вельмі асцярожная і скрытная птушка. Але вы напэўна чулі яе голас!

Learn about the ЗЯЗЮЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Basic information

Ці бачылі вы калі-небудзь зязюлю? Не перажывайце, калі пакуль што не бачылі, бо гэта вельмі асцярожная і скрытная птушка. Але вы напэўна чулі яе голас!

Вельмі характэрнае “ку-ку, ку-ку” – гэта голас самца зязюлі, які гэтым крыкам заяўляе пра сваю прысутнасць іншым самцам і прыцягвае ўвагу самкі.

Калі ж вам пашчасціць убачыць зязюлю, то гэта будзе памерам з туркаўку птушка, цела якой зверху попельна-шэрае, а знізу белае, са шматлікімі цёмнымі гарызантальнымі рыскамі. Афарбоўкай яна падобная да шулякоў, асабліва да шуляка-карагольчыка, ад якога адрозніваецца формай хваста і завостранымі крыламі, цёмнай афарбоўкай горла і характарам палёту. Хутчэй за ўсё, вы зможаце заўважыць яе цёмны сілуэт падчас хуткага і прамалінейнага палёту непадалёк ад узлеску.

Зязюлі прылятаюць з Афрыкі ў Еўропу, каб тут сустрэць партнёра і размнажацца, але для гэтага яны выкарыстоўваюць не вельмі звыклы спосаб. Яны не толькі не будуюць гнёздаў, але і не наседжваюць свае яйкі. Самкі зязюль падкладаюць іх у гнёзды іншых птушак. Розныя самкі зязюль спецыялізуюцца на падкладанні яек розным відам і маюць адпаведную афарбоўку яек, падобную да яек гаспадароў гнязда. Часам з-за таго, што яйка зязюлі апынулася ў гняздзе нашмат меншых па памерах птушак, вялізнае птушаня зязюлі забяспечваюць ежай меншыя за яго “бацькі”, якія блытаюць яго з уласнымі дзецьмі. Каб не мець непатрэбных яму канкурэнтаў, птушаня зязюлі вылупліваецца раней за птушанят гаспадароў і выкідае іх яйкі з гнязда.

У Еўропе зязюлі толькі размнажаюцца, таму пачуць і ўбачыць іх у нас можна выключна летам. У астатні час яны знаходзяцца на зімоўцы ў Афрыцы.

Зязюлі – даволі звычайны від і распаўсюджаны ў розных месцах: у лясах і ў адкрытых ландшафтах аж да пачатку гор. Еўрапейская папуляцыя зязюлі даволі вялікая і знаходзіцца ў добрым стане. Але вы павінны памятаць, што яна залежыць ад іншых відаў птушак, стан папуляцый якіх можа змяняцца не ў лепшы бок. Калі вы хочаце дапамагчы зязюлям, калі ласка, зазірніце ў раздзел “Дапамажы птушкам”.

 

Фота: Дз. Якубовіч

Migration information

Зязюлі вяртаюцца да нас на летні час з трапічнай Афрыкі. Гэта адбываецца паміж сярэдзінай красавіка і пачаткам мая. І тады кожны можа пачуць іх вядомы голас “Ку-кук” амаль паўсюды за горадам. Але ўбачыць птушак нашмат цяжэй.

Зязюлі маюць вельмі памысную стратэгію размнажэння. Замест таго, каб самім будаваць гняздо і наседжваць яйкі, яны выкарыстоўваюць для гэтага гнёзды іншых відаў птушак і іх гаспадароў! У Еўропе адзначана падкідванне яек у гнёзды больш за 100 відаў, але часцей за ўсё гэта гнёзды белай пліскі, звычайнага свірстуна, лугавога ерчыка, лесак і малага грычуна. Калі самка зязюлі знаходзіць падыходзячае гняздо, і гаспадары не бачаць яе, яна забірае адно з іх яек і зносіць замест яго адно свае.
 
Зязюльчынё вылупліваецца пасля толькі 12 дзён наседжвання і хутка выштурхоўвае яйкі гаспадароў або маленькіх птушанят з гнязда. Праз 19 дзён яно пакідае гняздо, але “бацькі” працягваюць карміць яго яшчэ на працягу двух тыдняў. За гэты час птушаня вырастае значна большым за прыёмных бацькоў - часам у тры-чатыры разы!

Дарослыя зязюлі адлятаюць на зімоўку аднымі з першых нашых птушак. З-за таго, што яны больш нічым не могуць дапамагчы свайму патомству пасля падкідвання яек у адпаведнае гняздо, яны могуць пасля гэтага адлятаць на зімоўку. Большасць з іх пакідае Еўропу ўжо ў ліпені. Маладыя зязюлі адлятаюць у вырай прыкладна на месяц пазней, пасля таго, як напоўніцу адрасце іх пер’е. Яны ніколі не бачаць сваіх сапраўдных бацькоў.

Мы не ведаем шмат пра шляхі міграцый зязюляў. Магчыма, яны вандруюць праз Цэнтральную Еўропу на поўдзень праз Італію, дзе яны прыпыняюцца на нейкі час, каб пад’есці перад тым, як паляцяць у Афрыку. Некаторыя навукоўцы лічаць, што зязюлі за адзін пералёт пераадольваюць Міжземнае мора і Сахару. Гэта больш за 3 000 км!

Адзіная акальцаваная птушка, якую здолелі злапаць ў Афрыцы, зімавала ў Камеруне (цэнтральная частка кантыненту), але па назіраннях вядома, што шмат птушак ляцяць яшчэ далей на поўдзень. У Афрыцы яны ніколі не кукуюць, таму іх перамяшчэнні цяжка заўважыць.

 

 

 

ЗЯЗЮЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

records

Gallery


dd

Species Fact Sheet

ЗЯЗЮЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

Scientific Name
Cuculus canorus
Length
33cm
Wing Span
58cm
Weight
Male 130g and female 110g
Distribution
BREEDS: Europe, Asia and north Africa, WINTERS: south to southern Africa and southern Asia
Conservation Status
Globally least concern
Habitat
Open woodland, taiga, steppe forest
European Spring Migration
Typically early April to mid May
African Spring Migration
Typically early June to mid July
Number Broods
1-25
Egg Size
22x17mm, weight 3,2g (of which 7% is shell)
Clutch Size
1-25 eggs
Incubation period
11-13 days by the host
Fledgling period
17-21 days, as altricial, naked
Maximum Age
6 years 11 months 2 days (from ringing data set in 1983)
Typical Life Span
6 years 11 months 2 days (from ringing data set in 1983)

Other Spring Alive websites