ЛАСТАЎКА ВЯСКОВАЯ

Вясковыя ластаўкі – невялікія птушкі з чорна-сінімі спінкамі і ружовай плямай на горле, белым жыватом і доўгім, з глыбокай выразкай, хвастом. Калі яны лятаюць, то могуць здавацца зусім чорнымі, але іх лёгка пазнаць па хуткім, зменным палёце і доўгім хвасце.

Learn about the ЛАСТАЎКА ВЯСКОВАЯ

Basic information

Вясковыя ластаўкі – невялікія птушкі з чорна-сінімі спінкамі і ружовай плямай на горле, белым жыватом і доўгім, з глыбокай выразкай, хвастом. Калі яны лятаюць, то могуць здавацца зусім чорнымі, але іх лёгка пазнаць па хуткім, зменным палёце і доўгім хвасце.
 
Што гэта за птушка? Яна сядзіць на правадах, як нота на нотнай лінейцы. Вясковыя ластаўкі здаўна звязалі сваё жыццё з людзьмі. Іх можна ўбачыць у сельскай мясцовасці, дзе яны хутка лятаюць, ловячы жамяру – дробных насякомых, якіх многа над сажалкамі і рэчкамі, – і асабліва там, дзе трымаюць быдла і ёсць адпаведныя пабудовы, унутры якіх ластаўкі будуюць свае гнёзды. У маладых ластавак хвост больш кароткі. Ластаўкі характэрным шчабятаннем “перамаўляюцца” між сабой, седзячы на правадах або ўздоўж будынкаў. Вясковыя ластаўкі шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, іх можна ўбачыць нават у Скандынавіі і ў Турцыі, а таксама на Афрыканскіх узбярэжжах Міжземнага мора. Але ў Еўропе вясковых ластавак можна назіраць толькі вясною і летам.
Увосень яны пачынаюць сваё падарожжа на поўдзень, у Афрыку, дзе будуць знаходзіцца на працягу ўсёй еўрапейскай зімы. Ластаўкі вяртаюцца ў Еўропу вясною, каб размнажацца тут: рабіць гнёзды і гадаваць птушанят. У Беларусі вы можаце назіраць іх з пачатку-сярэдзіны красавіка да канца верасня і нават пачатку кастрычніка.
Вясковыя ластаўкі будуюць свае гнёзды ўнутры пабудоў (часам пад мостам) пры сцяне або бэльцы. Выглядае яно, як ¼ шара, прылепленая да сцяны. Гняздо птушкі робяць з камячкоў гразі, змешаных з саломай, сенам і гноем, усё гэта зляпляючы ўласнай слінай. Высцілаюць гняздо знутры шэрсцю, валоссем і пёрамі. Калі вы жывяце ў сельскай мясцовасці, то маеце магчымасць паназіраць на адлегласці за жыццём ластаўчынай сям’і на ўсіх этапах – ад будавання гнязда да выкормлівання птушанят. Калі вы не будзеце непакоіць птушак, то зможаце ўбачыць сапраўды цікавыя рэчы.


Фота: Дз. Якубовіч
 

Migration information

Вясковая ластаўка, напэўна, адзін з найбольш вядомых сімвалаў надыходу вясны. Яна з’яўляецца ў Еўропе прыкладна ў сярэдзіне красавіка. Для гэтага яна пралятае больш за 10 000 км са сваіх зімовак у Паўднёвай Афрыцы. Яе падарожжа да дому цягнецца каля чатырох тыдняў, і звычайна першымі вяртаюцца самцы. На працягу стагоддзяў людзі ў розных краінах звязваюць іх раптоўнае з’яўленне як першы знак таго, што “лета не за гарамі”.

Да пачатку мая большасць ластавак ужо пачынае гнездаваць. Яны абіраюць адкрытыя тэрыторыі ў сельскай мясцовасці, часта каля вады, і лепяць свае гнёзды ў гаспадарчых пабудовах чалавека. Самка кладзе ад трох да шасці яек. Да ліпеня першыя вывадкі ўжо пакідаюць гнёзды і самастойна лятаюць у наваколлі. Але гнездавы цыкл дарослых птушак на гэтым не заканчваецца – яны могуць выгадаваць і другі вывадак. А зрэдчас – і трэці.


Да пачатку верасня большасць ластавак ужо падрыхтаваны да міграцыі. Яны трапечуць крыламі і хвалююцца амаль без перапынку, і ў гэты час часта збіраюцца разам вялікімі групамі і сядзяць на правадах. Большая частка іх адлятае на зімоўку на працягу верасня. Птушаняты з найбольш ранніх вывадкаў адлятаюць першымі. І толькі адзінкавых птушак можна ўбачыць яшчэ ў кастрычніку.

Іх падарожжа на месцы зімоўкі ў Афрыку цягнецца каля шасці тыдняў. Вясковыя ластаўкі з розных частак Еўропы ляцяць туды рознымі шляхамі. Пасля перасячэння Сахары і дажджавых лясоў трапічнай Афрыкі, яны, нарэшце, застаюцца зімаваць на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі і Намібіі.


Ластаўкі мігрыруюць у светлы час сутак, ляцяць параўнальна невысока і пралятаюць за дзень каля 320 км. Уначы яны збіраюцца вялізнымі групамі і адпачываюць у зарасніках трыснягу на сваіх традыцыйных месцах прыпынку на шляху пералёту. Дзеля таго, што ластаўкі харчуюцца выключна лятаючай жамярой, яны могуць не набіраць значнай колькасці тлушчу перад міграцыяй, а проста лапаюць насякомых пад час пералёту. Тым не менш, шмат іх гіне ад голаду пад час міграцыі. Але калі пашанцуе, яны могуць жыць да 16 год.

ЛАСТАЎКА ВЯСКОВАЯ

records

Gallery

Latest news for ЛАСТАЎКА ВЯСКОВАЯ


dd

Species Fact Sheet

ЛАСТАЎКА ВЯСКОВАЯ

Scientific Name
Hirondo rustica
Length
18cm
Wing Span
34cm
Weight
19g
Distribution
Breeds: Eurasia, North America WINTERS: south to southern Africa, north Australia and south South America
Conservation Status
Globally least concern
Habitat
Open country, usually near water, farmland
European Spring Migration
Typically March to mid May
African Spring Migration
Typically July to early November
Number Broods
2
Egg Size
20x14mm, weight 1,9g (of which 5% is shell)
Clutch Size
4-5 eggs
Incubation period
17-19 days by female
Fledgling period
20-22 days, as altricial, downy
Maximum Age
11 years 1 month 11 days (set in 1936)
Typical Life Span
2 years with typical breeding at 1 year

Other Spring Alive websites