http://www.springalive.net
Шукаць на сайце:
BirdLife International ptushki.org
Галоўная   ›   Ластаўка
Print
Даслаць сябру

Ластаўка

Вясковыя ластаўкі – невялікія птушкі з чорна-сінімі спінкамі і ружовай плямай на горле, белым жыватом і доўгім, з глыбокай выразкай, хвастом. Калі яны лятаюць, могуць падавацца зусім чорнымі, але іх лёгка вызначыць па хуткаму, зменнаму палёту і доўгаму хвасту.
 
Што гэта за птушка? Яна сядзіць на правадах, як нота на нотнай лінейцы. Вясковыя ластаўкі здаўна звязалі сваё жыццё з людзьмі. Іх не цяжка ўбачыць у сельскай мясцовасці, дзе яны хутка лятаюць, ловячы жамяру - мелкіх насякомых, якіх многа над сажалкамі і рэчкамі. Асабліва там, дзе трымаюць быдла і дзе ёсць адпаведныя пабудовы, унутры якіх ластаўкі будуюць свае гнёзды. У маладых ластавак хвост больш кароткі. Ластаўкі з характэрным гучаннем “перамаўляюцца” між сабой, седзячы на правадах або ўздоўж будынкаў. Вясковыя ластаўкі шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, іх можна ўбачыць нават у Скандынавіі і ў Турцыі, а таксама на Афрыканскіх узбярэжжах Міжземнага мора. Але ў Еўропе вясковых ластавак можна назіраць толькі вясною і летам.
Увосень яны пачынаюць сваё падарожжа на поўдзень – у Афрыку, дзе будуць на працягу усёй еўрапейскай зімы. Ластаўкі вяртаюцца ў Еўропу вясною, каб размнажацца тут: рабіць гнёзды і вырошчваць птушанят. У Беларусі Вы можаце назіраць іх з пачатку-сярэдзіны красавіка да канца верасня і нават пачатку кастрычніка.
Вясковыя ластаўкі будуюць свае гнёзды ўнутры пабудоў (часам пад мостам), пры сцяне або бэльцы. Выглядае яно, як ¼ шара, прылепленая да сцяны. Гняздо птушкі робяць з кавалачкаў гразі, змешаных з саломай, сенам і гноем, усё гэта зляпляючы ўласнай слінай. Высцілаюць гняздо знутры шэрсцю, валоссем і пёрамі. Калі Вы жывёце ў сельскай мясцовасці, то маеце магчымасць паназіраць на адлегласці за жыццём ластаўчынай сям’і. На ўсіх этапах – ад будовы гнязда да харчавання птушанят, калі Вы не будзеце непакоіць птушак, Вы можаце ўбачыць сапраўды цікавыя рэчы.
Born to TravelRSPB

Mitsubishi Corporation