http://www.springalive.net
Галоўная   ›   Як удзельнічаць
Друкаваць
Даслаць сябру

Як удзельнічаць

Удзельнічаць у кампаніі “Жывая Вясна” не цяжка і прыемна.
Мэта нашага праекту – сабраць дадзеныя як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей – гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі “Жывая Вясна” над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.
Як даслаць свае дадзеныя?
Дасылка дадзеных не цяжкая. Трэба проста выканаць наступныя інструкцыі:
  1. Прачытайце пра віды “Жывой Вясны”, абраныя для назіранняў: вясковую ластаўку, зязюлю, белага бусла, чорнага свіргуля і шчурку-пчалаедку  (для гэтага зайдзіце ў раздзел “Пазнаёмцеся з абранымі відамі”) і знайдзіце там інфармацыю, калі яны могуць прыляцець у Беларусь.
  2. У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем, і калі Вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, Вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзце на наш сайт.
  3. Потым выбірайце форму для вынікаў назіранняў (раздзел “Увядзі свае назіранні”) і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што важна адзначыць калі і дзе вы адзначылі птушак. Як толькі Вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку “Даслаць”, і мы атрымаем Вашы дадзеныя.
  4. Наступным днём праверце карты на нашым сайце – ці прасунулі Вашы назіранні вясну наперад?
Вы можаце рабіць назіранні для сваёй “Жывой Вясны” паблізу свайго дому, вакол вашай школы або пад час нядзельнай прагулкі з бацькамі.
Калі Вы ўбачылі або пачулі адпаведны від птушкі, усё, што трэба зрабіць – гэта занатаваць від, дату і рэгіён, дзе гэта адбылося. Калі ёсць магчымасць таксама запомніць колькасць адзначаных птушак і дакладнае месца, дзе гэта адбылося.
Напэўна, найлепшыя назіранні можна зрабіць у сельскай мясцовасці – таму што тры з пяці відаў жывуць менавіта там. Але нават калі вы жывяце ў горадзе, Вы можаце чакаць на прылёт свіргулёў, бо яны аддаюць перавагу жыццю ў гарадах.
Пасля гэтага Вы можаце дадаць інфармацыю пра свае назіранні на нашым сайце ў раздзеле “Увядзі свае назіранні”, і мы зможам выкарыстаць іх для адлюстравання ў табліцах і на мапах.
RSPB

Mitsubishi Corporation