http://www.springalive.net
Шукаць на сайце:
BirdLife International ptushki.org
Галоўная   ›   Вітаем пасланак вясны!
Print
Даслаць сябру

Вітаем пасланак вясны!

“Жывая вясна” – гэта кампанія, у якой  прымаюць удзел дзеткі і падлеткі па ўсёй Еўропе.
Прыняць у ёй удзел не цяжка. Пазнаёмцеся з пяцью відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ўбачыце або пачуеце менавіта абраныя намі віды – занясіце свае назіранні на наш сайт. Калі вы зробіце гэта, вы будзеце мець магчымасць убачыць, як пасланкі вясны з’яўляюцца і ляцяць праз Еўропу, і святкаваць разам, што Вясна зноў Жыве!
Рэгіструючы свае назіранні гэтых відаў птушак пад час таго, як яны будуць вяртацца вясною, Вы будзеце ўдзельнічаць у найбуйнейшых вясновых назіраннях у Еўропе, і мы разам даведаемся больш пра міграцыі птушак. Дзякуючы Вашым назіранням, кожны год мы будзем здольныя параўнаць розніцу ў часе прылёту птушак ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напрыклад, змены надвор’я) уплываюць на яго. І калі Вы будзеце ўдзельнічаць у нашым праекце, Вы таксама зможаце самі заўважыць гэтыя змены.
Born to TravelRSPB

Mitsubishi Corporation