http://www.springalive.net
Шукаць на сайце:
BirdLife International ptushki.org
Галоўная   ›   Зязюля   ›   Migrations
Print
Даслаць сябру

Зязюля

Зязюлі вяртаюцца да нас на летні час з трапічнай Афрыкі. Гэта адбываецца паміж сярэдзінай красавіка і пачаткам мая. І тады кожны можа пачуць іх вядомы голас “Ку-кук” амаль паўсюды за горадам. Але ўбачыць птушак нашмат цяжэй.
Зязюлі маюць вельмі памысную стратэгію размнажэння. Замест таго, каб самім будаваць гняздо і наседжваць яйкі, яны выкарыстоўваюць для гэтага гнёзды іншых відаў птушак і іх гаспадароў! У Еўропе адзначана падкідванне яек у гнёзды больш за 100 відаў, але часцей за ўсё гэта гнёзды белай пліскі, звычайнага свірстуна, лугавога ерчыка, лесак і малага грычуна. Калі самка зязюлі знаходзіць падыходзячае гняздо, і гаспадары не бачаць яе, яна забірае адно з іх яек і зносіць замест яго адно свае.
 
Зязюльчынё вылупліваецца пасля толькі 12 дзён наседжвання і хутка выштурхоўвае яйкі гаспадароў або маленькіх птушанят з гнязда. Праз 19 дзён яно пакідае гняздо, але “бацькі” працягваюць карміць яго яшчэ на працягу двух тыдняў. За гэты час птушаня вырастае значна большым за прыёмных бацькоў - часам у тры-чатыры разы!
Дарослыя зязюлі адлятаюць на зімоўку аднымі з першых нашых птушак. З-за таго, што яны больш нічым не могуць дапамагчы свайму патомству пасля падкідвання яек у адпаведнае гняздо, яны могуць пасля гэтага адлятаць на зімоўку. Большасць з іх пакідае Еўропу ўжо ў ліпені. Маладыя зязюлі адлятаюць у вырай прыкладна на месяц пазней, пасля таго, як напоўніцу адрасце іх пер’е. Яны ніколі не бачаць сваіх сапраўдных бацькоў.
Мы не ведаем шмат пра шляхі міграцый зязюляў. Магчыма, яны вандруюць праз Цэнтральную Еўропу на поўдзень праз Італію, дзе яны прыпыняюцца на нейкі час, каб пад’есці перад тым, як паляцяць у Афрыку. Некаторыя навукоўцы лічаць, што зязюлі за адзін пералёт пераадольваюць Міжземнае мора і Сахару. Гэта больш за 3 000 км!
Адзіная акальцаваная птушка, якую здолелі злапаць ў Афрыцы, зімавала ў Камеруне (цэнтральная частка кантыненту), але па назіраннях вядома, што шмат птушак ляцяць яшчэ далей на поўдзень. У Афрыцы яны ніколі не кукуюць, таму іх перамяшчэнні цяжка заўважыць.
Born to TravelRSPB

Mitsubishi Corporation