Ці рэдкія гэтыя пяць відаў птушак, якія абраны за пасланак вясны?
Ці магчыма такая сытуацыя, што пасланкі вясны знікнуць у Еўропе?
Калі людзі не будуць думаць пра птушак, пра тое, каб яны мелі дзе харчавацца і гнездаваць, гэтыя папулярныя зараз віды птушак могуць стаць рэдкімі гасцямі нават ў нашай краіне, а можа і зусім знікнуць. Выкарыстанне завялікіх колькасцей сродкаў аховы раслін і штучных угнаенняў, асушэнне вільготных тэрыторый, змены клімату – усё гэта можа быць небяспечным не толькі для існавання птушак – пасланак вясны. Таму, каб захаваць магчымасць назіраць птушак у будучыні, важна пачаць думаць пра ахову прыроды ўжо сёння!
Як я магу спрыяць ахове прыроды ці далучыцца да дзеянняў па ахове птушак?
Дапамагчы прыродзе і птушкам можа кожны – незалежна ад узросту. Напрыклад, падкарміліваць птушак, калі ў прыродзе няма дастатковай колькасці корму. Павесіць гнездавую скрыню, у якой птушкі маглі б зрабіць гняздо. А таксама ўдзельнічаць у акцыях і кампаніях АПБ і яе рэгіянальных груп і аддзяленняў.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, рэгулярна наведвайце нашу інтэрнэт-старонку
www.ptushki.org i далучайцеся да сябраў АПБ.
Ніжэй вы знойдзеце прыклады дзеянняў, якія могуць дапамагчы пяці відам птушак – пасланак вясны. Для гэтага клікніце на іх малюнках.
Усе пяць відаў: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля, шчурка-пчалаедка – гэта звычайныя ў Еўропе і даволі шырока распаўсюджаныя віды.
Іх папуляцыі даволі стабільныя - гэта азначае, што ў іх няма значных ваганьняў колькасці. Аднак існуюць пагрозы, якія могуць гэтую сытуацыю змяніць. Так, напрыклад, у другой палове ХХ стагоддзя колькасць буслоў у Еўропе значна зменшылася. Гэта было выклікана кліматычнымі зменамі, маштабным асушэннем балот і інтэнсіўным выкарыстаннем хімічных рэчываў у сельскай гаспадарцы.
Белы бусел
Калі паблізу ад Вас ёсць гняздо белага бусла, можна праверыць, ці месцы, дзе буслы будуць паляваць і вырошчваць птушанят, не знаходзяцца пад пагрозай.
Белыя буслы ўсё больш і больш у якасці апоры для гнязда выкарыстоўваюць штучныя пабудовы: электрычныя і тэлефонныя слупы, дахі дамоў і воданапорныя вежы. Таму яны ўсё больш у сваім гнездаванні залежаць ад ласкі людзей.
Калі недалёка ад месца твайго жыхарства ёсць падыходзячыя для палявання буслоў пашы і вільготныя лугі, але буслы не гняздуюць у Вашай вёсцы ці мястэчку, можна папрасіць бацькоў, каб яны зрабілі адпаведную платформу для буслінага гнязда. Па падрабязныя планы пабудовы такіх платформаў і іх размяшчэнне можна звярнуцца ў АПБ.
Можна дапамагчы буслам і іншым птушкам, далучаючыся да акцый і кампаній АПБ.
Вясковая ластаўка
На шчасце, вясковым ластаўкам пакуль не пагражае знікненне. Птушкі гэтыя дагэтуль шматлікія ў нас. Але каб сытуацыя не змянілася ў горшы бок, трэба ахоўваць навакольнае асяроддзе, у якім мы жывем разам з ластаўкамі і іншымі жывымі істотамі.
Дапамагчы ў выбары бяспечнага месца для пабудовы гнязда можа прымацаванне пад дахам адрыны ці іншай гаспадарчай пабудовы дошкі, якая будзе служыць апорай будучым гнёздам ластавак. Калі ў птушак вылупяцца птушаняты, пастарацца не непакоіць птушак без патрэбы.
Лёс ластавак залежыць ад колькасці і якасці харчавання, якое могуць знайсці-злапаць у Вашай мясцовасці. Таму трэба пазбягаць надмернага выкарыстання пестыцыдаў і нішых хімічных прэпаратаў не толькі на палях, але і ў садах і агародах.
Можна дапамагчы ластаўкам і іншым птушкам, далучаючыся да акцый і кампаній АПБ.
Чорны свіргуль
Для свіргулей важна, каб чалавек не перашкаджаў ім гнездаваць. Калі ў будынку, у якім гняздуюць свіргулі, робяць рэмонт, трэба спраўдзіць, ці птушкі могуць доступ да сваіх гнёздаў.
Калі ведаеце, што ў навакольлі нехта пачынае рамонт або перабудову старых будынкаў, а Вы падазраяце, што там гняздуюць свіргулі, можна распавесці адказным за рамонт асобам, як важна заставіць для свіргулей адпаведнае месца для гнездавання.
Калі маеш невялікую колькасць дошак і жаданне зрабіць для свіргулей гнездавую скрыню, скантактуйся з АПБ, каб атрымаць падрабязныя інструкцыі па яе пабудове і размяшчэнню.
Можна дапамагчы свіргулям і іншым птушкам, далучаючыся да акцый і кампаній АПБ.
Звычайная зязюля
Лёс зязюлі залежыць ад лёсу птушак, якія выхоўваюць яе патомства. Таму можна дапамагчы зязюлям, калі далучацца да акцый па захаванню прыроднага асяроддзя, у якіх гэтыя птушкі жывуць. Важным таксама з’яўляецца распаўсюд звестак пра жыццё зязюлі і іншых птушак, каб пераканаць іншых людзей у важнасці аховы прыроды.
Як грамадская прыродаахоўная арганізацыя, “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) робіць шмат, каб забяспечыць птушкам і людзям прыдатныя ўмовы для жыцця. Далучыўшыся да нашай арганізацыі, ты зможаш больш даведацца пра прыроду і птушак Беларусі і дапамагчы не толькі зязюлі, але і іншым дзікім відам нашых раслін і жывёл.
Шчурка-пчалаедка
Шчурка-пчаладека занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. З пачатку 1990-х гадоў назіраецца расшырэнне месцаў гнездавання і павелічэнне колькасці птушак. На цяперашні час колькасць шчурак-пчалаедак у Беларусі ацэньваецца ў 30-60 пар.
Асноўнай мераў аховы з'яўляецца выяўленне ўсіх месцаў гнездавання шчуркі-пчалаедкі, іх абследванне і пряняцце мер па іх захаванню.