Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) была створана ў 1998г. аматарамі дзікай прыроды з усёй Беларусі.
На сёння ў нас больш за 2700 сябраў і 14 рэгіянальных аддзяленняў.
АПБ - афіцыйны прадстаўнік міжнароднай асацыяцыі BirdLife International у Беларусі.
Далучайся да нас - разам мы зробім больш!
Сайт створаны, каб аб'яднаць аматараў назіранняў і аховы птушак з Беларусі. Пасля нескладанай рэгістрацыі, Вы зможаце не толькі дадаваць свае Назіранні ў адпаведны раздзел, але і змяшчаць свае здымкі птушак і іншых аб'ектаў дзікай прыроды, а вось каментаваць усё, што змяшчаецца на сайце можна і без рэгістрацыі.
Тры першыя рэгістрацыі ўсіх пералётных відаў птушак для кожнай з абласцей Беларусі змяшчаюцца ў адмысловую
табліцу тут:
Дзякуючы Вашым назіранням, яны стануць больш дакладнымі!
Міжнародная асацыяцыя BirdLife Internationalhttp://www.birdlife.org/ Міжнародная асацыяцыя BirdLife International аб'ядноўвае нацыянальныя партнёрскія арганізацыі з больш чым 100 краін па ўсяму Свету, якія разам працуюць на ахову птушак, іх месцаў пражывання і біяраснастайнасці ўвогуле, каб людзі устойліва выкарыстоўвалі прыродныя рэсурсы.