Шчурка-пчалаедка – адна з самых прыгожых птушак у Еўропе. Яна афарбавана ў бліскучы сіне-зялёны колер. На галаве і верхняй частцы спіны прысутнічаюць таксама чырвоныя і светла-карычневыя фарбы. Горла і лоб жоўтага колеру. Чорная палоска на галаве ідзе ад дзюбы назад да шыі. Вочы чырвоныя. У месцах дзе жыве шчурка, назіраць за ёй не складана. Пад час палявання на насякомых, яна часта сядае на правады, сухія веткі дрэў і другія павышэнні. ?xml:namespace>
Чым адрозніваюцца маладыя і дарослыя шчуркі-пчалаедкі? Маладыя птушкі афарбаваны значна прасцей чым дарослыя. У іх няма доўгага цэнтральнага рулявога перья.
Чым харчуецца? Шчуркі-пчалаедкі ядуць галоўным чынам насякомых, якіх ловяць у палёце. Звычайна яны здабываюць пчол, шмялёў, і нават стрыкоз. За адзін дзень яны могуць злавіць больш за 200 насякомых.
Гняздзіцца шчурка-пчалаедка на одкрытых прасторах з мазаічным краявідам, як правіла, паблізу рэк і другіх вадаёмаў. Яны будуюць гнезды ў пясчаных абрывах. Звычайна гэта даўгія норы, якія заканчваюцца гнездавой камерай.
Зімуюць шчуркі-пчалаедкі ў Афрыцы, на поўдзень ад Сахары.