Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Хто перамог у конкурсе плакатаў «Вяртанне дадому»?
Друкаваць
Даслаць сябру

Хто перамог у конкурсе плакатаў «Вяртанне дадому»?

2021.05.14
Хто перамог у конкурсе плакатаў ...
Падводзім вынікі конкурса плакатаў міжнароднай кампаніі «Жывая вясна» аб праблемах пералётных птушак, з якімі яны сутыкаюцца падчас вяртання з зімоўкі, і аб шляхах іх вырашэння.
Конкурс прайшоў на выдатна, усяго было даслана 92 работы, — расказала спецыялістка АПБ Анастасія Пярко. — Усе працы цудоўныя, а галоўнае крэатыўныя, адразу відаць, што дзеці не толькі з адказнасцю падышлі да гэтага задання, але і ўклалі часцінку сябе, сваіх перажыванняў і думак. Вельмі спадабалася, што яны змаглі не проста адлюстраваць тую ці іншую птушку, але і наглядна паказаць, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца на шляху міграцыі, і, што яшчэ важней, паказаць, як можна гэтыя праблемы вырашыць.
Сярод аўтараў, якія стваралі плакаты «ад рукі», пераможцамі сталі:
 
image
1 месца — выхаванцы групы 11 ясляў-садка № 80 г. Мінска, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Таццяна Зямкоўская.
 
image
2 месца — Станіслаў Рудакоўскі, 8 гадоў, Любчанская сярэдняя школа.
 
3 месца падзялілі некалькі аўтараў.
image
Улляна Храмянкова, 7 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 137 г. Мінска імя Пятра Машэрава, кіраўніца Ірына Бірына-Паўлава.
 
image
Арсень Вінча, 6 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» Крытышынскага дзіцячага садка, кіраўніца Алеся Медзвядзюк.
 
image
Паліна Белахвосцік, 16 гадоў, г.п. Круглае, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Святлана Цэнкер.
 
image
Марыя Свешнікава, 15 гадоў, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Святлана Цэнкер.
 
image
Дзяўчаты з 3 «Б» класа сярэдняй школы № 10 імя С. Ф. Рубанава г. Слуцка, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Іна Шыловіч.
 
Сярод аўтараў, якія карысталіся графічнымі рэдактарамі пры стварэнні плакатаў, пераможцамі сталі:
 
image
1 месца — выхаванцы сярэдняй групы (4-5 гадоў), ясляў-садка № 102 г. Віцебска, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Юлія Панкратава.
 
image
2 месца — Эмілія Ляўковіч, 8 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка, кіраўніца Жанна Валетка.
 
3-е месца падзялілі аўтары наступных дзвюх прац.
 
image
 Выхаванцы сярэдняй групы (4-5 гадоў), ясляў-садка № 102 г. Віцебска, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Юлія Панкратава.
 
image
Яўген і Уладзіслава Суцягіны (8 і 12 гадоў), клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка, кіраўніца клуба Жанна Валетка
 
Віншуем прызёраў і дзякуем усім удзельнікам конкурса! 
 
Чытай таксама:

Spring Alive is supported by

HC Group