Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Свіргулі паставілі новы хуткасны рэкорд!
Друкаваць
Даслаць сябру

Свіргулі паставілі новы хуткасны рэкорд!

2021.06.09
Свіргулі паставілі новы хуткасны рэкорд!
Свіргулі вядомыя тым, што хуткасць палёту падчас міграцыі ў іх адна з самых высокіх сярод дробных пералётных птушак. Большую частку жыцця яны праводзяць у паветры – да 10 месяцаў на год. Навукоўцы лічылі, што за дзень міграцыі яны пралятаюць у сярэднім 500 км. Новыя дадзеныя, апублікаваныя 20 траўня ў часопісе iScience, показваюць, што гэтая ацэнка састарэла.
 
image
Свіргуль. Фота Мікалая Вараб’я
 
Сачэнне з дапамогай мініятурных геалакатараў за чорнымі свіргулямі паказала, што яны пралятаюць у сярэднім 570 км за дзень падчас міграцыі, пры гэтым яны здольныя рухацца яшчэ далей і хутчэй. Максімальная зарэгістраваная дыстанцыя ў даследаванні склала больш за 830 км за дзень на працягу дзевяці дзён!
 
Мы пабачылі, што свіргулі, якія размнажаюцца ў самай паўночнай частцы еўрапейскага гнездавога арэала, здзяйсняюць самыя хуткія міграцыі свіргулёў, якія рэгістраваліся дагэтуль. Гэта пераўзыходзіць усе прагнозы, — кажа Сюсан Окесан з Лундскага ўніверсітэта ў Швецыі. – Выглядае на тое, што такой высокай хуткасці свіргулі дасягаюць на значнай адлегласці (у сярэднім каля 8000 км у адзін бок) увесну, выкарыстоўваючы змяшаную стратэгію міграцыі. Гэта значыць, яны часам спыняюцца, каб нармальна падсілкавацца, а часам лятуць бесперапынку, харчуючыся па-трошкі штодня.
 
Свіргулі харчуюцца на ляту, ім не трэба адкормлівацца перад палётам, як многім іншым птушкам. Без лішняга запасу тлушчу ляцець атрымліваецца хутчэй. Але ёсць у свіргулёў яшчэ адна хітрасць. Навукоўцы лічаць, што яны выбіраюць час для міграцыі так, каб падчас перыяду пералёту ім спрыяў вецер.
 
Гэта значыць, што яны рэагуюць не на мясцовыя вятры наўпрост, а на тое, што чакаецца па маршруце ў наступныя некалькі дзён, — кажа Сюсан.
 
Як ім удаецца рабіць такія прагнозы наконт ветру, пакуль няясна. Окесан мяркуе, што яны арыентуюцца на ціск паветра. У любым разе, такая стратэгія выбару часу адлёту дае ім дадатковыя 20% падтрымкі ад спадарожнага ветру ўвесну ў параўнанні з восенню. Найбольш вятры спрыяюць іх хуткасці пры перасячэнні Сахары і Міжземнага мора.
 
Хуткасць палёту чорных свіргулёў не з’яўляецца выключнай (каля 10 м на секунду) у параўнанні з іншымі пералётнымі птушкамі, — гаворыць Окесан. – Але іх стратэгіі спрыяюць высокай агульнай хуткасці міграцыі.
 
 
Даследчыкі адзначаюць, што лад жыцця свіргулёў і іх залежнасць ад насякомых можа паставіць іх пад пагрозу праз выкарыстанне людзьмі пестрыцыдаў. Змены клімату і рэжыму вятроў таксама могуць паўплываць на свіргулёў, але як менавіта, невядома.
 
Окесан і калегі працягнуць сачыць за свіргулямі ў розных частках свету. Яны спадзяюцца даведацца больш пра тое, як іх фізіялогія спрыяе такому мабільнаму ладу жыцця.
 
А ты бачыў/бачыла сёлета гэтых летуноў? Занось назіранне сваіх першых у гэтым годзе свіргулёў на карту “Жывой вясны”!
 
Чытай таксама:

Spring Alive is supported by

HC Group