Галоўная мэта – атрымаць дадзеныя пра тое, як пералётныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зробленыя вялікай колькасцю людзей у розных краінах Еўропы, могуць стаць выдатнай крыніцай інфармацыі аб тым, як птушкі мігрыруюць, якія ёсць заканамернасці і змены ў іх штогадовых падарожжах. Галоўны плюс гэтага праекту ў тым, што ён мае вялікі геаграфічны абсяг і шматлікіх удзельнікаў па ўсёй Еўропе. Аналіз дадзеных за некалькі гадоў зробіць мажлівым адзначыць трэнды ў прылётах птушак і паказаць, напрыклад, узаемасувязь паміж тэрмінамі прылётаў, і, напрыклад, кліматычнымі зменамі.